Чыстка сярод беларускіх гісторыкаў: заключны этап
2022-06-28 16:32
У Акадэміі навук працягваюцца кадравыя чысткі. З 1 ліпеня звальняецца дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАНБ Аляксандр Груша. Усяго толькі паўгода таму з ім падпісалі новы кантракт, але гэта не стала перашкодай.
Акрамя таго, ёсць інфармацыя, што плануюцца і ўжо ідуць новыя чысткі ў Інстытуце гісторыі НАНБ. Пад іх ужо патрапілі археолагі Мікалай Плавінскі і Вадзім Кошман, але падобна на тое, што на гэтым не спыняцца.
Вядома, што ў адміністрацыі Лукашэнкі нядаўна была створана камісія па праверцы дзейнасці Інстытута гісторыі на чале з першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Максімам Рыжанковым.
Трэба думаць, наступныя рашэнні адносна Інстытута будуць прымацца па выніках яе працы.