У Беластоку адкрылі адукацыйны цэнтр


Беластоцкі адукацыйны цэнтр паўстаў у цэнтры Падляшша ў выніку аб’яднання Грамадскага метадычна-кансультацыйнага цэнтра ў Беластоку і Цэнтра дадатковай адукацыі. 

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі афіцыйна адкрыў новую ўстанову.

Беластоцкі адукацыйны цэнтр чакае на наведвальнікаў па адрасе: Беласток, вул. Ciepła 32. У Цэнтры прадугледжаны заняткі і курсы для ўсіх узроставых груп жыхароў горада. 

Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя