- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзеяч беларускага нацыянальнага дзяржаўнага адраджэння, вучоны, публіцыст Аркадзь Смоліч нарадзіўся 29 верасня 1891 года ў вёсцы Бацэвічы Бабруйскага павета (цяпер Клічаўскі раён). Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1905), Нова-Аляксандраўскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Польшча, 1916), вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), народны сакратар асветы ў першым яе ўрадзе. Пасля распаду БСГ арганізаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю. З 1922 года — у Мінску. Займаў розныя кіруючыя пасады, займаўся навуковай дзейнасцю. У 1924 годзе пад яго кіраўніцтвам быў створаны часопіс «Плуг» для сельскіх гаспадароў і Цэнтральнае бюро краязнаўства. У 1927 годзе яму было прысвоена званне прафесара. Удзельнічаў у стварэнні на базе Інбелькульта Акадэміі навук Беларусі. Выступаў у друку з навуковымі даследаваннямі і публіцыстычнымі артыкуламі. У 1930 годзе быў арыштаваны ДПУ па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і высланы ў Сібір. У 1937 годзе яго арыштавалі паўторна і прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання. 10 чэрвеня 1938 года 46-гадовы А. Смоліч быў расстраляны.
   Увесь твор у адным файле