- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Незабыўная і непаўторная эпоха Адраджэньня. Час, калі мастак, паэт, інжынер і мысьляр маглі зьмяшчацца ў адной асобе. Час, які натхніў Эўропу да культурнага прарыву, ды стаў натхненьнем длы творцаў на доўгія стагодзьдзі. Глыбіня і шматграннасьць постацяў тае эпохі не пакідае і творцаў сучаснасьці,. Не выключэньнем і Генадзь Говар – чалавек, якія як знакамітыя адраджэнцы спалучае мастацкі і паэтычны таленты ў адной асобе. А Кумірам беларускага творцы – легенда і ўвасабленьне Рэнэсансу – Леанарда да Вінчы. Увазе чытачоў – вершаваны пераклад баек у прозе Леанарда да Вінчы. Асноўнай мэтай аўтара наблізіць асобу вялікага творцы да беларускага чытача. Нягледзячы на прамінутыя стагодзьдзі Леанарда да Вінчы з намі і ягоная прысутнасьць, духоўная і містычная, неад’емная частка нашай сучаснасьці.