be

Nihil

Новы Фронт Мастацтваў

Адзінае канчаткова падзеленае на два. Маўленьне болып не азначае драбленьне ўсяго на часткі, і далейшы іх распадзел на часьцінкі. Матэрыя надалей ня дзеліцца на малекулы, якія ня дзеляцца на атамы, а тыя ў сваю чаргу — на ядры, электроны, і г. д. Адзінства і непадзельнасьць цела і духа далося малой крывёй, ці нават безь яе. Пастаўленае некім раней цяпер трывала стаіць на сваіх гліняных нагах, і ставіць само сябе. I няма таго, хто можа яго зваліць, ці хаця б убачьпц» яго падзеньне. Замста бытуючага сталася відавочнай наяўнасьцю небытуючага. Пастухі ў капшуках сусьветнай павуціны. Дом, перабудаваны ў вязьніцу, зь якой павыганялі зьняволеных. Дзень Незалежнасьці машыны не сьвяткуецца на дзяржаўным узроўні. Шрубы і порпші, правады і паўправаднікі ўсьвядомілі сваю непаўторную індывідуальнасьць. Жыцьцё адданае стараннай перадачы энэргіі ўдзячным аднаразовым плястыкавым нашчадкам. Расклад руху цягнікоў як усьвядомленая неабходнасьць, свабода. (Сьмецьцекаханьнесьмерць, фрагмент)

Каталёг: Каталёг EEDC
Пэрыёдыка: Nihil
Выдаўцы і выдавецтвы: Новы Фронт Мастацтваў
  • Месца выхаду: Ікстаян
  • Дата выхаду: 2000
  • Рэдактар: Баярын Міхась
  • Выдавец: Новы Фронт Мастацтваў
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1731
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org