- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Краіна, ў якой мне давялося нарадзіцца, асацыюецца ў большасьці жыхароў Вольнага Сьвету зь неабсяжнымі балотамі, квадратнымі кілямэтрамі дзікіх гаёў і вурбліскамі, своеасаблівымі істотамі, якія насяляюць гэтыя мясьціны. (Што тычыцца апошніх, дык гэта малавывучаныя покуль што сусьветнай навукай напаўлюдзі-напаўдрэвы, кожны зь якіх мае восем галоваў і тры падобныя да слановых хобаты рознае даўжыні.) Менавіта пад гэтым своеасаблівым кодавым найменьнем мая Бацькаўшчына і зафіксаваная ў аналях сусьветнаегісторыі ды культуры, і менавіта ў кантэксьце апісаных вышэй зьяваў шараговы жыхар Сярэдняе, Паўночнае дый Паўночна-Сярэдняе Эўропы ўспрымае гэтую заблякаваную шэрымі абшарамі гор невялічкую краіну. (фрагмент)