- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На першы погляд, усё ішло добра ў нашай сям'і, усё ладзілася. Але гэта быў уяўны дабрабыт. Пад адным дахам, на адным кавалку зямлі жыло чатыры сыны. Я быў самы малодшы сярод братоў. Старэйшы ўжо ажаніўся, а двое другіх пакуль хадзілі халасцякамі. Па меры таго, як падрасталі дзеці, у бацькі ўзрастала трывога за іх лёс. Як ні круці, а настане дзень, калі прыдзецца дзяліць сыноў. Кожнаму з іх дастанецца васьмушка зямельнага ўчастка. I тады ад нашай «моцнай» гаспадаркі не застанецца нічога. Калі разам мы яшчэ можам пражыць, то кожны паасобку стане батраком і пойдзе з торбай.