- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
75-гадовай Ніне Багінскай забаранілі выязджаць з Беларусі. Аддзел прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска дамогся гэтага праз суд, паведамляюць праваабаронцы. Таксама Багінскай забаронена наведваць казіно і гуляць у азартныя гульні.
Багінская — адзін з сімвалаў беларускіх пратэстаў, прыклад нязломнасці і непахіснасці. Яна ўдзельнічае ў апазіцыйным руху яшчэ з часоў СССР. За гэтыя дзесяцігоддзі яе дзясяткі разоў затрымлівалі. У кастрычніку 2020-га Аляксандр Лукашэнка назваў Ніну Багінскую перакананым чалавекам і загадаў "не забіраць яе з плошчаў". Але яе ўсё роўна затрымлівалі сілавікі.
Ніна Багінская не аплаціла 1600 рублёў штрафу, прызначанага ў красавіку сёлета (яна выходзіла з бел-чырвона-белым сцягам у цэнтр Мінска на Дзень Волі). У выніку нядаўна на яе судом Першамайскага раёна Мінска былі накладзеныя пэўныя абмежаванні: яна не зможа паляваць, кіраваць аўтамабілем і маламернымі судамі, аператарам сувязі забаронена прадастаўляць ёй паслугі інтэрнета, мабільнай сувязі і тэлебачання.