en
mp3

Ніткі

Беланогая Тацьцяна

Тацяна Беланогая з’яўляецца прадстаўніцай сучаснай бардаўскай песні Беларусі. У лірыцы звяртае ўвагу на ўнутраны свет чалавека, шукае адказы на вечныя пытанні. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі – асноўныя тэмы творчасці. Альбом “Ніткі” Тацяна запісала ў 2010 годзе. Канцэпцыя альбому “Ніткі” – паказаць нябачыя повязі паміж людзьмі ў межах сям’і, краіны, сусвету. На дыску аматары бардаўскай песні пазнаёмяцца з балладнымі песнямі Тацяны. Менавіта так можна ахарактэрызаваць новыя песні беларускай бард-спявачкі. На дыску змяшчаюцца пераклады тэкстаў песень на польскую і ангельскую мовы, кліп Настассі Маркавай “Да цябе” (2010). Таму калі ў Вас ёсць сябры з замежжа, дыск “Ніткі” будзе ім сапраўдным падарункам. “Альбом атрымаўся баладным. Я ўдзячная за дапамогу ў перакладзе тэкстаў на ангельскую мову Зьмітру Занеўскаму, за творчую супольнасць Змітру Саўку і шматлікім людзям, якія дапамагалі мне і падтрымлівалі. Толькі сапраўдныя “Ніткі” не рвуцца. Людзі сузалежныя адзін ад аднаго. Калі мне сёння трэба дапамога, і мае сябры могуць мне дапамагчы, я лічу гэта сапраўдным шчасцем. Адчуванне, што я не самотная, пачуццё салідарнасці, ці не найдаражэйшае гэта адчуванне ў сённяшні час? Я жадаю слухачам, каб у іх жыцці завязваліся толькі сапраўдныя нітачкі любові, спагады і чалавечнасці.”

:
:
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
00:00
Catalog: Kamunikat.org
  • Publication Place: Мiнск
  • Publication Date: 2010
  • Category: Music
  • Copyright © 2010 by Беланогая Тацьцяна
  • Book Collection: KAMUNIKAT
  • Supplementary Data: Дыск можна заказаць па пошце. Дзеля гэтага вышліце Вашыя поўныя ініцыялы і поўны адрас на адрас bielanohaja@gmail.com; Шукайце і набывайце дыскі Тацяны Беланогай “Дзьвюхкроп’е”(2008), “Ніткі”(2010) на Prastora.by і Knihi.by; Дзе набыць: гіпермаркеты “Гіпа” (Мінск, пр. Ракасоўскага), “Гіпа”(Магілёў), "BIGZZ",”Прастор”(Мінск, Малінаўка), ",”Прастор”(Мінск, Шабаны), “Прастор”(Мінск, Чыжоўка), Еўраопт. А таксама ў дылераў кампаніі “Вігма”
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org