be
pdf

Ніва 1 (2277)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Напрыканцы снежня сталі вядомымі першыя афіцыйныя вынікі перапісу насельніцтва Беларусі, які праводзіўся 16 лютага 1999 года. Без перабольшвання яны сталі сенсацыяй. Напэўна іншага чакалі, як улады, так і актывісты нацыянальнай апазіцыі. За апошніх дзесяць гадоў насельніцтва Беларусі зменшылася на 107 тысяч чалавек, ці на 1%. Але беларусаў стала больш на 254 тысячы. З 10 мільёнаў 45 тысяч жыхароў Беларусі 8 мільёнаў 159 тысяч (81,2%) назвалі сябе беларусамі. У 1989 годзе карэнная нацыя складала 77,9% насельніцтва краіны. А вось колькасць рускіх, якім па словах Лукашэнкі жывецца ў Беларусі лепш чым у Расіі, стала менш на 200 тысяч. Раней яны складалі 13,2% жыхароў краіны, зараз 11,4%. Зменшылася колькасць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей: палякаў з 418 тысяч (4,1%) да 396 тысяч (3,9%), украінцаў з 291 тысячы (2,9%) да 237 тысяч (2,4%). Але ўсе рэкорды па пакіданні Беларусі пабілі яўрэі. Іх засталося толькі 28 тысяч, калі ў 1989 годзе было 112. (З. Кісель, Ад свайго не адракліся, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-01-02
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org