- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Палітыка польскай дзяржавы ў адносінах да нацыянальных меншасцей амаль ад 1918 г. вядзецца цыклічна. Натуральным, можна сказаць інстынктыўна вызначаным напрамкам дзейнасці палітычных элітаў краіны, нягледзячы на іх левую, правую, ці цэнтрысцкую арыентацыю, было імкненне да асіміляцыі няпольскага насельніцтва. Гэтай палітыцы не падвяргаліся толькі яўрэі з-за таго, што лічыліся яны элементам дэструктыўным нават калі цалкам асіміляваліся. Інтэрнацыяналісты з Польскай рабочай партыі, якія пасля вайны атрымалі поўную ўладу ў краіне, як фундамент свае палітыкі прынялі лозунг: „Польшча — адзінаэтнічная краіна” і даволі паспяхова яго ажыццяўлялі. Камуністы нацыяналізмам хацелі прыдбаць сабе прыхільнасць палякаў. Савецкія ўлады пры канцы саракавых гадоў прымусілі аднак польскіх таварышаў стварыць меншасцям школы і падрыхтаваць арганізаваныя формы дзейнасці. У палове пяцідзесятых гадоў пачалі працаваць грамадска-культурныя таварыствы і рэдакцыі часопісаў. На хвалі палітычнай адлігі польскія ўлады дазволілі нацыянальным меншасцям аб’явіць сваё існаванне. (Я. Мірановіч, Ці патрэбны дзяржаве нацыянальныя меншасці?, фрагмэнт)