be
pdf

Ніва 1 (2434)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У Беларускім музеі ў Гайнаўцы 21 снежня адбылося адкрыццё выстаўкі мастацкіх прац, якія выканалі студэнты Кафедры народных рамёстваў Беларускага універсітэта культуры з Мінска. Універсітэцкія выкладчыкі прывезлі каля 100 студэнцкіх работ, выкананых з выкарыстаннем беларускіх народных матываў, з галіны ганчарства, керамікі, ткацтва, габелена і саломапляцення. У час мерапрыемства загадчык Кафедры народных рамёстваў прафесар Рыгор Шаур расказаў пра дзейнасць сваёй кафедры і растлумачыў, як былі выкананы мастацкія работы паказаныя на выстаўцы. Звярнуў ён асаблівую ўвагу на ткацкія працы, якіх многа вісела на сценах выставачнай залы. Самыя вялікія работы, названыя аўтарамі „Восеньскія радушкі”, выкананы былі з выкарыстаннем матываў з гродзенскіх дываноў. З вопраткай узнагароджанай на конкурсе моды нацыянальнага касцюма, арганізаванага ў Маскве, актыўна знаёмілі дзяўчаты. Апранутыя ў прыгожыя касцюмы хадзілі яны паміж публікай. (А. Мароз, Традыцыя не можа быць застылай, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003-01-05
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org