- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Студэнты другога курса факультэта гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта падалі на імя дэкана факультэта Івана Крэня заяву, у якой у прыватнасці гаворыцца: „Факультэт гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы заўсёды быў цэнтрам захавання нацыянальных традыцый, культуры беларускага народа. Тут існаваў асяродак студэнтаў і выкладчыкаў, для якіх гісторыя народа азначала не толькі назвы дысцыплінаў, але і нешта большае. Адным з складнікаў фарміравання самасвядомай асобы з’яўляецца нацыянальная мова. Закон Рэспублікі Беларусь аб мовах дае права кожнаму навучацца на яго роднай мове. Абапіраючыся на гэты закон, мы просім Вас стварыць умовы для выкладання ўсіх навучальных дысцыплінаў па-беларуску”. У выпадку, калі па нейкіх прычынах гэтага зрабіць немагчыма студэнты патрабавалі стварыць на іх курсе беларускамоўную плынь. Заяву падпісалі 28 маладых гісторыкаў. 14 лютага яны перадалі свае патрабаванні ў дэканат. Праз дзень да іх на заняткі прыйшоў Іван Крэнь. Ён сказаў, што тэкст заявы яму не падабаецца і ён ведае, хто за ўсім гэтым стаіць... (З. Кісель, Студэнты не хочуць служыць, фрагмэнт)