- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юбілейны ХХ Агульнапольскі фестываль „Беларуская песня — 2013”, арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам, завяршыўся гала-канцэртам у новым гмаху Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Адэскай у Беластоку. Пасля раённых элімінацый (Беласток, Гайнаўка, Бельск-Падляшскі, Дуброва-Беластоцкая (Сакольшчына) і Сямятычы), у якіх змагаліся выканаўцы беларускай песні ў катэгорыях фальклорнай апрацаванай і аўтэнтычнай песні ды сучаснай песні — ад салістаў, шматлікіх вакальных і эстрадных калектываў і хароў, у колькасці 111 выканаўчых адзінак, разам больш за 700 асоб, быў адабраны склад пераможцаў-лаўрэатаў конкурсу, які выступіў перад тысячнай публікай на ўрачыстым і вельмі багатым канцэрце.