- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гісторыі Беларусі толькі раз адбыліся паўдэмакратычныя парламенцкія выбары. Пачаліся яны 4 сакавіка 1990 года і працягваліся некалькі месяцаў. У іх выніку ў Вярхоўным Савеце ўпершыню апынуліся дэпутаты, якія думалі інакш чым камуністычная ўлада. Апазіцыя пайшла на выбары сарганізаваўшы Дэмакратычны блок, аснову якога складалі дзеячы Беларускага народнага фронту. Тады былі гэта яшчэ людзі, якія хацелі нешта зрабіць для Беларусі, для яе незалежнасці. Не мелі яны палітычнага дасведчання, ні ведаў, ні грошай, а толькі высакародную ідэю. Але гэта быў дастатковы капітал, каб зрабіць сапраўдную рэвалюцыю. Дэмакратычны блок атрымаў у 1990 годзе 67 месцаў у парламенце Савецкай Беларусі з 360 дэпутатаў. У спрыяльных умовах і дзякуючы заангажаванасці апазіцыйных палітыкаў пару месяцаў пазней гэты ж Вярхоўны Савет, здамінаваны камуністамі, абвясціў „Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”.... (Я. Мірановіч, Рэвалюцыйны Вярхоўны Савет, фрагмэнт)