- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Інтэрв’ю з Георгіем Валкавыцкім, народжаным 13 сакавіка 1923 года ў Белавежы, стваральнікам і шматгадовым галоўным рэдактарам „Нівы” ў 1956-1987 гадах, суарганізатарам Літаратурнага аб’яднання „Белавежа” ў 1958 г. „Ніва”: — Ці сняцца Вам зараз сны пра родную Белавежу? Георгі Валкавыцкі: — Не, Белавежа мне не сніцца. Нават Кёнігсберг (Каралевец, Калінінград), так важны ў маім жыцці, дзе я быў вывезены немцамі на прымусовыя работы, таксама не сніцца. І Беластока няма ў маіх снах. Няма месца для месц у маіх снах.