- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
18 сакавіка 1921 г. паміж палякамі і расійскімі бальшавікамі падпісаны быў Рыжскі трактат, які падзяліў Беларусь на зону савецкіх і польскіх уплываў. Пасля двухгадовай вайны, якая мела ўсе прыкметы каланіяльнага канфлікту, абодва бакі задаволіліся кампрамісам, падзяліўшы тэрыторыю Беларусі і Украіны згодна з патрабаваннем польскай дэлегацыі. У сапраўднасці пагадненне наконт польска-савецкай мяжы было ўжо падпісанае 12 кастрычніка 1920 г. Ад жніўня ў Мінску, а пасля ў Рызе вяліся перагаворы, якія мелі спыніць вайну. Мір патрэбны быў абодвум бакам, хаця па розных прычынах. Унутраная вайна ў Расіі знаходзілася тады ў вырашальнай фазе. Перамога генерала Пятра Урангеля пазбавіла б палякаў заходніх саюзнікаў, без якіх Польшча не мела ніякіх шанцаў на поспех у канфрантацыі з Расіяй. Францыя і Вялікабрытанія мілітарна і фінансава падтрымлівалі антыбальшавіцкі лагер. Таму заахвочвалі як палякаў, так і бальшавікоў працягваць вайну... (Я. Мірановіч, „Пасеклі наш край папалам”, фрагмэнт)