- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
9 сакавіка мінула 120 гадоў з дня нараджэння Францішка Аляхновіча, беларускага віленскага драматурга, публіцыста, акцёра і тэатральнага дзеяча. Быў сынам скрыпача, нашчадкам шляхецкага роду з-пад Радашковіч. Хаця вучыўся ў шматлікіх школах, закончыў толькі адну — Варшаўскую драматычную школу ў 1904 г. Раней быў вучнем хіміка-тэхнічнай школы ў Вільні і слухачом Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. Ад маладосці ў цэнтры яго зацікаўленняў быў тэатр. Акцёрскую кар’еру пачынаў у польскіх вандроўных трупах. У 1908 г. вярнуўся ў Вільню, дзе пачаў выдаваць сатырычны часопіс „Пэркунас”. Сатыра, асабліва палітычная, у царскую эпоху была даволі небяспечным заняткам. За друк вершаў і рысункаў прысвечаных віленскім расійскім палітыкам Аляхновічу пагражала зняволенне. Таму ў 1910 г. вымушаны быў спешна выехаць у Галіччыну. Прабываў у Кракаве і Львове, выступаючы на падмостках вандроўных тэатраў. Карыстаўся псеўданімам „Монвід”, якім пасля падпісваўся ў публіцыстычнай творчасці. (М. Мірановіч, Да ўгодкаў Францішка Аляхновіча, фрагмэнт)