- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бурлівыя перамены пачатку 1980-х гадоў у Польшчы зварухнулі і наш „спячы народ”. Пачалі трапляць да нас беларускія эміграцыйныя кніжкі і газеты, а бібліятэчныя фондасховішчы ў Польшчы ставаліся ўсё больш даступнымі. Прынамсі студэнтам. Бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта (славуты BUW), у сваіх фондах мела шмат беларускай даваеннай, ваеннай і эміграцыйнай прэсы і літаратуры. Газеты тыпу эміграцыйны „Беларус”, „Раніца” з часоў вайны, ці шэраг даваенных выданняў падрабязна пісалі пра Акт 25 Сакавіка пры нагодзе святкаванняў чарговых гадавін, вядома, перад 1945 годам, або на чужыне. Да нас, беларускіх студэнтаў, часам траплялі і эміграцыйныя выданні.