be
pdf

Ніва 15 (2291)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

На пачатку дзевяностых гадоў склалася ўражанне, што новыя ўлады ІІІ Рэчы Паспалітай, уступаючы на шлях еўрапеізацыі краіны, хочуць станоўча вырашыць праблемы нацыянальных меншасцей. Беласточчына, вядома, бліжэй Азіі чым Шлёнск, таму тутэйшыя эліты ўлады заяўлялі, напрыклад, што няма на гэтай зямлі беларусаў, а тыя, якія так сябе называюць — гэта нашчадкі царскіх акупантаў ці нейкая іншая чужая агентура. Ад некалькіх гадоў цэнтральныя ўлады вяртаюцца як бы да добра вядомай нацыянальнай палітыкі эпохі „рэальнага сацыялізму”. Як і тады кіруюць гэтай палітыкай асобы, якіх не відаць. Кампетэнцыі Дэпартамента па справах нацыянальных меншасцей у Міністэрстве культуры абмежаваны да слухання нараканняў з боку прадстаўнікоў нацыянальнасцей, пражываючых у Польшчы, і фармальнага раздзелу штогод меншых сродкаў на падтрымку іх культуры і выданняў. Ад двух гадоў працягваецца псіхалагічная вайна і выпрабаванне цярплівасці элітаў няпольскіх нацыянальных груп... (Я. Мірановіч, Вяртанне да нармальнасці, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-04-09
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org