- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожнага дня па ўсіх каналах тэлебачання можна глядзець як рэалізуецца „вызваленчая” місія амерыканскіх, брытанскіх, аўстралійскіх і польскіх войскаў у Іраку. Самалёты, бомбы, танкі, агонь і руіны прынеслі ў Ірак нікім там не чаканыя „вызваліцелі”. Польшча, парушаючы канстытуцыю дзяржавы, таксама паслала свае войскі, хаця мала хто ў краіне разумее дзеля якіх прычын палякі маюць забіваць іракцаў. Амерыканскія палітыкі хваляць палякаў за ахвярнасць у вайне з Іракам. У тэлебачанні і газетах паказвалі здымак як салдаты спецатрада „ГРОМ” трымаюць іракца з выкрунутымі рукамі і перадаюць яго амерыканцам. Відаць, што салдаты ганарацца сваімі паводзінамі. Можна здагадацца, што для таго арабскага ваеннапалоннага баевікі, якія прымусілі яго стаяць у прыніжальнай позе таксама не бачыліся як „вызваліцелі”. Тым часам гэтак званы дэмакратычны свет абураецца тым, што іракскае тэлебачанне паказала перапалоханых амерыканскіх ваеннапалонных, называючы гэты факт парушэннем міжнароднага заканадаўства. (Я. Мірановіч, Агрэсія, якую завуць вызваленнем, фрагмэнт)