be
pdf

Ніва 16 (2292)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Год таму НАТАўская ваенная авіяцыя заатакавала Сербію. Амерыканскія, англійскія і нямецкія самалёты кідалі бомбы на электрастанцыі, фабрыкі, масты, чыгуначныя вузлы, будынкі дзяржаўнай адміністрацыі. Пасля месяца пастаянных бамбардзіровак агрэсары давялі гаспадарку Сербіі да руіны, забілі пару тысяч зусім невінаватых людзей. Да гэтай пары невядома чаму амерыканцы са сваімі саюзнікамі заатакавалі сербаў. Ваенная дэмагогія, якая выцякала са сродкаў масавай інфармацыі ў Польшчы нічога не тлумачыла і была хіба найбольшай кампраметацыяй журналісцкага асяроддзя ад часу славутай антысеміцкай істэрыкі з 1968 г. Дзяржаўнае тэлебачанне ці „Газета выбарчая” пераўтварыліся штодзённа ў органы нахабнай прапаганды НАТАўскага штаба. Палітыкі ўсіх арыентацый ад эсэльдоўцаў да салідарнікаў вялі асаблівае спаборніцтва — як найлепш падлізацца „вялікаму брату”. Эліты народа, які ганарыўся імкненнем да незалежнасці і свабоды паказаліся гатовымі служыць новаму пану, які можа нешта ахвяраваць за верную службу... (Я. Мірановіч, Косава — год пасля..., фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-04-16
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org