be
pdf

Ніва 16 (2345)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Кожны чалавек, які ў Польшчы хадзіў у школу, закончыў адукацыю з перакананнем, што палякі — самая талерантная нацыя ў Еўропе. Настаўнікі гісторыі гаварылі, напрыклад, што калі ў ХVI стагоддзі ў заходняй Еўропе ішла вайна паміж пратэстантамі і католікамі, у Рэчы Паспалітай побач сябе мірна жылі мусульмане, яўрэі, праваслаўныя, католікі і тыя ж пратэстанты. Прафесар Януш Тазбір зрабіў нават вялікую навуковую кар’еру, пішучы кніжку за кніжкай пра талерантнасць палякаў у ХVI стагоддзі. І нават не заўважыў ён, што Рэч Паспалітая была федэрацыяй дзвюх дзяржаў, і што суіснаванне побач сябе розных веравызнанняў, рэлігій і культур — гэта нормы, выпрацаваныя ў Вялікім княстве Літоўскім. Пасля Люблінскай і Берасцейскай уній, калі пра лёс жыхароў ВКЛ пачалі вырашаць не ў Вільні, а ў Варшаве, кароль Зыгмунт ІІІ Ваза ў 1596 годзе звычайна забараніў існаваць у межах Рэчы Паспалітай Праваслаўнай царкве. У гісторыі вельмі рэдка здараўся такі факт, што дзяржаўная ўлада прымала пастановы аб ліквідацыі веравызнання амаль паловы сваіх грамадзян. Аднак вучань у школе з вуснаў настаўніка і з падручніка па гісторыі даведаецца, што Рэч Паспалітая была краінай вялікай талерантнасці. (Я. Мірановіч, Клопаты з гістарычнай адукацыяй, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-04-22
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org