be
pdf

Ніва 16 (2449)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

7 красавіка ў Беластоцкім аддзеле Інстытута нацыянальнай памяці адбылася дэманстрацыя фільма Войцеха Варатынскага „Bog przebacza zawsze”. Фільм расказвае пра пацыфікацыю вёскі Залешаны Бельскага павета атрадам нацыянальнага падполля, якім камандаваў Рамуальд Райс „Буры”. Варатынскі паказаў трагедыю вёскі вачыма Сяргея і Марыюша Нічыпарукоў — сына і ўнука аднае з ахвяр. Сяргей патраціў бацьку і трох братоў, з якіх найстарэйшаму было 7 гадоў. Рэжысёр надта трапна адлюстраваў вобраз антыкамуністычнага падполля ў свядомасці беларускага насельніцтва. Фільм пачынаецца песняй Дарафея Фіёніка пра Залешаны, якая стала ўжо своеасаблівым музычным помнікам ахвярам шавіністычнага шаленства на Беласточчыне ў пасляваенны перыяд. Пра „Бурага” і яго ахвяры ў фільме разважаюць вучні Бельскага белліцэя. „«Буры» для нас быў і астанецца катам, для палякаў заўсёды будзе героем”, — вельмі трапна заўважыў ліцэіст. (Я. Мірановіч, Бог і ахвяры прабачаюць катам, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003-04-20
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org