- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Некаторыя беларускія дзеячы заяўляюць, што ў Польшчы пражывае 300-400 тысяч беларусаў. Перапіс насельніцтва, правядзенне якога плануецца на 2001 год, адкажа на шмат пытанняў, але трэба спадзявацца, што ў Бельску ці Гайнаўцы беларусы праўдападобна акажуцца меншасцю, а ў Беластоку — нават маргінальнай групай. На Беласточчыне пражывае праўдападобна больш за 400 тысяч асоб беларускага паходжання, але гэта не абазначае, што назавуць яны сябе беларусамі. На каталіцкай Сакольшчыне, дзе людзі карыстаюцца яшчэ беларускай мовай, пачуццё сувязі з беларушчынай зводзіцца да нуля. Сярод польскамоўных праваслаўных жыхароў Беластока, Гайнаўкі ці Бельска вырасло пакаленне, якое ўсімі магчымымі сіламі імкнецца знайсці апраўданне для свае польскасці, паказаць вонкаваму свету цалкавітую адчужанасць да беларускасці... (Я. Мірановіч, Косава — год пасля..., фрагмэнт)