- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад 15 гадоў Беларусь жыве ў цяні катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. 26 красавіка 1986 года выбух рэактара ў суседняй савецкай рэспубліцы паказаў, што вялікая сучасная тэхніка ў руках ігнарантаў можа быць таксама небяспечнай як ядзерная зброя ў распараджэнні шаленцаў. Амаль 70 працэнтаў радыеактыўнага пылу з Чарнобыля ўпала на Беларусь. Чвэрць тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывала больш за 2 мільёны людзей, стала моцна атручанай. Пятнаццаць гадоў таму беларусы перажылі найбольшае няшчасце пасля вайны. Затраты, нанесеныя рэспубліцы радыеактыўным выпраменьваннем, дасягнулі 235 мільярдаў долараў. Такіх грошай не мелі нават самыя заможныя краіны свету. Найбольш сродкаў патрабавала лячэнне хвароб, якія сталі вынікам уздзеяння ядзернага праменявання. Людзі, якія раней самі сябе ўтрымлівалі, сталі патрабаваць дапамогі або паміраць у прадуктыўным узросце. Адсутнасць сродкаў на лячэнне пацярпелых і прафілактыку прывяло да дэмаграфічнай катастрофы на Гомельшчыне і Магілёўшчыне — там упала найбольш радыеактыўнага пылу. Медычнай дапамогі ў лячэнні хвароб, выкліканых Чарнобылем, можа патрабаваць нават 2 мільёны жыхароў Беларусі. (Я. Мірановіч, У цяні Чарнобыля, фрагмэнт)