- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля трох тыдняў вайны амерыканскіх, англійскіх, польскіх і аўстралійскіх войск супраць Ірака „вызваліцелі” захапілі Багдад і аб’явілі перамогу. У варшаўскім тэлебачанні паказалі каля сотні калабарантаў, якія здзекаваліся над разбураным амерыканцамі помнікам Садаму Гусейну. У той жа дзень польскія журналісты і публіцысты паўтаралі, што іракскі народ вельмі ўдзячны амерыканцам за вызваленне і самастойна рушыў знішчаць сімвалы свае няволі. Народам назвалі сотню людзей з ліку пяцімільённага насельніцтва сталіцы Ірака. У „вызваленых” гарадах, у якіх спыніла працу іракская ўлада, пераможцы стварылі люду ўмовы для выяўлення поўнай свабоды. Натоўп кінуўся рабаваць усё, што ўяўляла якую-небудзь каштоўнасць. Дзень „вызвалення” абярнуўся ў горшы кашмар за дні і ночы пад амерыканскімі бомбамі, — гаварылі пазбаўленыя маёмасці іракцы. Помнікі старажытнай культуры, якія прастаялі тысячагоддзі — былі разбіты або расцягнуты мясцовымі бамжамі. (Я. Мірановіч, У Іраку будуюць дарогі, фрагмэнт)