be
pdf

Ніва 18 (2451)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Разам з капіталізмам прыйшла да нас — сацыялістычнага па менталітэце грамадства — рэклама тавараў і паслуг, якіх мы непадрыхтаваныя купляць нават тады, калі маем грошы. У паштовай скрынцы кожнага дня знаходжу шмат каляровых лісткоў, на якіх рэкламуюцца прадукты з падвойнымі цэнамі. Першая — надта вялікая, другая, дзякуючы ласкавасці прадаўца, часам меншая напалову. Па электроннай пошце кожнага дня нехта прапануе хуткі і танны заробак, амаль дармовую экскурсію ці адпачынак у экзатычных краінах, а Кася, Лаліта, Эвеліна ці іншая Анджэліка запрашаюць на сустрэчу, якой, гарантуюць, не забыць да канца сваіх дзён. Апошнім часам у адным з беластоцкіх шпіталяў я знайшоў рэкламныя лістоўкі пахавальных фірмаў. Гэта і даволі лагічна, бо дзе як дзе, але ў шпіталі найбольш кандыдатаў на нябожчыкаў. Чалавек яшчэ пры жыцці можа выбраць сабе поўны пахавальны цырыманіял, дубовую, сасновую ці яловую труну, марку аўтамабіля на апошняе зямное падарожжа. (Я. Мірановіч, Нахабная рэклама, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003-05-04
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org