- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
1 мая Аляксандры Бергман споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння. Юбілей прыгожы, бо мала каму суджана так доўга жыць, прытым амаль увесь час у ХХ стагоддзі, якое асабліва непрыхільным аказалася для яўрэяў. Ім у мінулым стагоддзі прыйшлося перажыць галакост — амаль татальнае знішчэнне нацыі. Аляксандры і Стэфану Бергманам ды іхняй дачушцы Зосі шчаслівы — можна сказаць — лёс падараваў жыццё, хаця не ў райскім шчасці, толькі ў разлуцы. Калі сёння чытаю пра кашмар лагернага жыцця сталінскіх часоў і генацыд яўрэяў падчас II сусветнай вайны, міжволі думаю: дзе тады лепш было быць яўрэю? Аляксандра Бергман у той час была ў сібірскіх лагерах. Так, яўрэйка ды камуністка была арыштавана ў Гомелі ў снежні 1935 г. Раней, напярэдадні ўгодкаў кастрычніцкай рэвалюцыі, быў арыштаваны яе муж — Стэфан, таксама камуніст. Ніхто на зважаў на тое, што ў іх было маленькае дзіця — Зося, якой у ліпені гэтага ж года споўніўся ўсяго годзік жыцця. З верай у камуністычныя ідэалы абое трапілі ў „рай”. Іхнія біяграфіі — доказ таго, што і яўрэі камуністычных поглядаў не пазбеглі сталінскіх лагераў. (Л. Глагоўская, Аляксандры Бергман — 95!, фрагмэнт)