- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У днях 18-19 красавіка Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт арганізаваў канферэнцыю прысвечаную беларускай дзяржаўнасці ў ХХ стагоддзі. Найбольшае зацікаўленне выклікалі даклады аб праблемах сучаснай дзяржавы. Інтэлектуальнае асяроддзе ў гэтай справе вельмі падзеленае. На жаль, сярод вучоных шмат прыхільнікаў лукашэнкаўскай палітыкі, накіраванай на інтэграцыю з Расіяй, што на практыцы, нягледзячы на рыторыку ўлады, абазначае ліквідацыю беларускай дзяржавы. З вялікім энтузіязмам пра планаваную інтэграцыю гаварыла Надзея Місарэвіч, выкладчык міжнароднага права Гродзенскага універсітэта. Заклапочанасць вучонай выклікалі толькі юрыдычныя абумоўленасці, напрыклад, як мела б звацца такая дзяржава, якія мець сімвалы, які гімн. Місарэвіч даказвала, што беларусам найбольш выгадна будзе існаваць у адной дзяржавае разам з расіянамі. (Я. Мірановіч, Беларуская дзяржаўнасць — эканамічныя перспектывы, фрагмэнт)