be
pdf

Ніва 2 (2278)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Сёння на хвалях 105,5 FM распачало сваё вяшчанне Радыё Рацыя ў Беластоку — прагучэла 29 снежня 1999 г. першая вестка беларускай радыёстанцыі ў Польшчы. Перадачы пайшлі гадзінныя, ад 16 да 17 гадзіны. У іх навіны па-беларуску, па-польску, музыка, фельетоны, гадавіны, літаратура ды шмат-шмат чаго іншага. Захады аб стварэнні беларускамоўнай радыёстанцыі ў Беластоку цягнуліся сама менш год часу. Прашэнне пра канцэсію на вяшчанне было фармальна пададзена ў Краёвую раду радыёвяшчання і тэлебачання ў пачатку 1999 г. Навосень гэтага ж году Краёвая рада выдзеліла частотнасці. Пайшла арганізацыйная праца па стварэнні радыёцэнтра ў Беластоку — знаходзіцца ён цяпер па вул. Цеплай 1. Супрацоўнікі радыёстанцыі набіраліся на конкурснай аснове. Усіх іх каля дзесятка чалавек. Радыёстанцыяй „Рацыя” кіруе суполка з такою ж назвай, большасць удзелаў у якой мае Беларускі саюз у Рэчы Паспалітай. Прадстаўніком Саюза ў радзе суполкі з’яўляецца Алег Латышонак. Ён у першым выпуску звярнуўся да слухачоў, кажучы, што гісторыя ўзнікнення радыёстанцыі — гэта гісторыя змагання.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-01-09
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org