- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэрарызм — слова, якое ў апошніх месяцах стала найбольш папулярным у сродках масавай інфармацыі. Паводле Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы (т. 5, 1983) тэрор — гэта „палітыка расправы з палітычнымі і класавымі праціўнікамі з прымяненнем насілля аж да фізічнага знішчэння”. Згодна гэтаму азначэнню не толькі дзейнасць экстрэмісцкіх груповак, але таксама палітыку шматлікіх сучасных дзяржаў можна назваць тэрарызмам. У паліталогіі і гістарыяграфіі тэрарызмам найчасцей называецца палітычная дзейнасць з мэтай разбурэння існуючага парадку шляхам знішчэння людзей і ўстаноў, якія яго ўвасабляюць. У сапраўднасці кожную падзею мілітарнага характару адны называюць тэрарызмам, другія — вызваленнем ад палітычнага, нацыянальнага ці сацыяльнага прыгнёту. Тэрор як метад змагання за ўладу прыдумалі французскія інтэлектуальныя эліты ў канцы XVIII стагоддзя. Францыя была тады несумненна найбольш багатай краінай свету, ганарылася выдатнымі філосафамі, пісьменнікамі, мастакамі. (Я. Мірановіч, Тэрарысты, фрагмэнт)