- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Восенню гэтага года ў Польшчы пройдуць парламенцкія выбары, а ў Беларусі — прэзідэнцкія. Хаця абедзве палітычныя падзеі адбудуцца ў розных краінах і палітычных сістэмах, грамадзянам Польшчы і Беларусі спадарожнічае падобнае палітычнае самаадчуванне, што іх вынік ужо вядомы. У Польшчы, дзе ў дэмакратычнасці выбару новага парламента ніхто не сумняваецца, усе перакананы ў рашучай перамозе Саюза левых дэмакратаў. Прыблізна ўжо вядома хто стане прэм’ер-міністрам, а хто міністрам. Салідарніцкі лагер, які апошнія чатыры гады кіраваў краінай, акампраметаваўся да такой ступені, што ўвага паасобных яго дзеячаў засяроджваецца толькі на тым, каб давесці да ведама грамадства, што яны даўно ўжо нічога супольнага не маюць з Мар’янам Кшаклеўскім і Ежы Бузкам — лідэрамі Выбарчай акцыі „Салідарнасць”. На гэтай хвалі ўзнікла, між іншым, Грамадзянская платформа, у якую трапілі прадстаўнікі лагера ўлады як ад Салідарнасці, так і ад Уніі вольнасці. Гэтая апошняя партыя, якая разам з салідарнікамі тры гады кіравала дзяржавай, амаль зусім патраціла электарат. (Я. Мірановіч, Выбары без выбараў, фрагмэнт)