- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны з нас любіць палемізаваць. Але газетная дыскусія, на жаль, сёння не такі распаўсюджаны жанр. Таму я ўдзячны Васілю Сакоўскаму, які на мой артыкул „Дык хто хоча вайны?” („Ніва” н-р 11) адгукнуўся цэлым фельетонам „Святая наіўнасць” („Ніва” н-р 14). Можна было б і не працягваць тэму, бо ў матэрыяле шаноўнага апанента амаль няма аніякіх аргументаў ды фактаў, а ёсць толькі стэрэатыпнасць мыслення, дзіўная іронія „дзядзькі з боку”, а месцамі відавочная некарэктнасць. Прыкладам, цытуючы маю ацэнку палітыкі кіраўніка Італіі Продзі, ён выкінуў з кантэксту самае галоўнае — у чым, на маю думку, крывадушнасць італьянскага прэм’ера... На жаль, у многіх беларусаў Беласточчыны па сённяшні дзень існуе трывалы комплекс атаясамляць славянства і хрысціянства выключна з праваслаўем (якое я асабіста глыбока паважаю і лічу каштоўнейшым здабыткам свету). Гэткі сіндром імперскага мыслення ў праваслаўнай абгортцы. Бо як яшчэ інакш зразумець гістарычную ацэнку Сакоўскім Югаславіі як „вялікай і прыгожай краіны”. Для нас, беларусаў метраполіі, думка не новая. Амаль штодзень чуюцца з Мінска і Масквы праз тэлевізар скавытанне і лямант пра распад „великого” Савецкага Саюза, трубяць рупары афіцыёза і пра развал „прекрасной” Югаславіі. Відаць, мы сапраўды наіўныя людзі, бо думаем, што ўсе, каго закрануў у ХХ стагоддзі сацыялістычны лагер, абсалютна перакананыя, што СССР быў буйнай, а Югаславія маленькай імперыяй. (...)