- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Традыцыя калядавання захоўваецца здаўна, а калі зараз занікае яна ў гарадах і ў многіх сёлах, то вельмі часта можна сустрэць калядоўшчыкаў на сцэнах гарадскіх і вясковых устаноў культуры. У мінулых гадах, хіба, самыя мнагалюдныя калядаванні на Беласточчыне адбыліся ў Гайнаўцы. Так было і сёлета. На сцэну Гайнаўскага дома культуры ў рамках „Гайнаўскіх сустрэч з праваслаўнай калядкай” 11 і 12 студзеня выйшла каля 600 спевакоў з Гайнаўшчыны. Самым важным было выкліканне ў сабранай публікі радасці ад Хрыстовага Нараджэння, з чым удала спраўляліся дзеткі і старэйшыя вучні. У час павятовых экуменічных сустрэч з калядкамі ў ГДК 13 студзеня выступіла многа вясковых калектываў, у якіх рэпертуары побач свецкіх песень знаходзяцца таксама калядкі. Спевакі Гайнаўскага павета ездзілі па запрашэнню калядаваць таксама ў іншыя гарады. — Мы стараемся падтрымліваць традыцыі нашых продкаў. Дзякуючы нашаму мерапрыемству ў школах узнікаюць новыя музычныя калектывы, якія, рыхтуючы калядкі, павышаюць свае музычныя ўмеласці, — заяўляе дырэктар Дэканальнага інстытута праваслаўнай культуры протаіерэй Славамір Хвойка. — За Гайнаўкай пайшлі іншыя гарады і зараз агляды калядак ладзяцца ў розных месцах. Арганізаванае калядаванне дашкольнікаў і вучняў стала ладзіцца ў Гайнаўцы дзесяць гадоў таму ў Белліцэі (суарганізатарам быў гайнаўскі гурток БГКТ), а з 2003 года маладыя людзі калядуюць у гарадскім доме культуры. Іх (...)