- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мікола Яноўскі (ПСЛ), які прызнаецца дла сваіх беларускіх каранёў, загінуў на полі палітычнага бою і ўласных амбіцый. Не ўвайшоў ён паўторна ў склад новай управы Падляшскага ваяводства. Быў яе членам (а мог быць нават і віцэ-маршалкам), калі дагэтуль кіравала кааліцыя ПСЛ-ПіС. Цяпер людоўцы рашылі звязацца з Грамадзянскай платформай. Узнікла новая ўправа. Міколу Яноўскаму, родам з Пераходаў пад Гайнаўкай, выбранаму ў сеймік з гайнаўскай акругі, месца ў ёй не хапіла. Перадпаўдзённы час. У закавулках сеймікавых кулуараў з членамі клуба ГП дыскутуюць дэпутат Роберт Тышкевіч, лідэр Грамадзянскай платформы на Падляшшы, і дэпутат Ян Камінскі, які ачольвае падляшскіх людоўцаў. Сесія сейміка, у час якой наступілі змены ў ваяводскіх уладах, мела пачацца якраз ад персанальных змен, ад абмеркавання прапаноў па адкліканню ПіСаўскага маршалка Дарыюша Пянткоўскага (па прапанове апазіцыйных радных) ды члена ўправы — якраз Міколы Яноўскага (па прапанове маршалка). Аднак шэф клуба ГП Яраслаў Дважанскі папрасіў змяніць павестку дня і гэты пункт дыскусіі і адпаведныя галасаванні перанесці з перадабедзенных гадзін амаль на канец сесіі. Так і адбылося. ГП ды ПСЛ і ЛіД прапанову падтрымалі. Ужо тады трох радных з кіруючага дагэтуль ПіС галасавала іначай, чым вырашыў іх клуб. На 29 (з 30; адзін незалежны радны быў непрысутны), 19 самаўрадаўцаў падтрымалі прапанову, дзевяцёх было супраць, а адзін устрымаўся ад голасу. (...)