- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пятнаццаты фестываль, трыццаць дзевяты ў чарзе цэнтральны агляд беларускай песні сарганізавала сёлета Таварыства беларускай культуры заадно з Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Дзейнічаючых на Падляшшы 60 калектываў прыняло ўдзел спачатку ў раённых элімінацыях, пры падтрымцы самаўрадаў і дамоў культуры. На цэнтральным аглядзе і гала-канцэрце старшыня БГКТ і віцэ-старшыня ТБК Ян Сычэўскі падзякаваў за фінансавую падтрымку Гарадской радзе Беластока і ваяводскаму падляшскаму самаўраду ды за абяцанне падтрымкі Міністэрству ўнутраных спраў і адміністрацыі. Падтрымалі аматараў беларускай песні Прадпрыемства будаўнічых і электрычных работ „Міпа” з Беластока, кааператыў інвалідаў „Падляшша”, дэпутаты Яўген Чыквін і Яраслаў Матвяюк, Паслугова-гандлёвае прадпрыемства „Опаль” з Васількава, суполка „Рахбуд” з Беластока, рэктар Вышэйшай менеджэрскай школы Міхал Лісоўскі, Сяргей Якушэвіч з Беластока, фірма „Стольрам” з Беластока, Акруговы малачарскі кааператыў з Гайнаўкі, радныя Гарадской рады з Беластока з Форуму меншасцей Падляшша, гарнізонны клуб у Беластоку. Медыйны патранаж над фестывалем мелі Радыё Беласток і Польскае тэлебачанне АС Беласток. Як заўсёды, усе сустрэчы з роднай песняй карысталіся вялікім спрыяннем публікі, якой перш за ўсё багата прыбыло на цэнтральны агляд і гала-канцэрт 23 лютага ў спартзалу клуба „Влукняж” на Антонюку ў Беластоку. (М. Лукша, Нашы колеры беларускага свята, фрагмэнт)