- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэм’ера гэтага фільма, пастаўленага ў канвенцыі тэатра тэлебачання, сцягнула ў беластоцкі кінатэатр „Pokój” тлумы. „Мы жывём у краіне напамінаючай доўгі мост, які ў гістарычным працэсе раз рабіўся карацейшым, раз — даўжэйшым. Беларусы прымушаны на ім жыць, бо Бог назначыў ім такое месца”, — сказаў рэжысёр фільма. Фільм-спектакль гэта „Тутэйшыя” паводле Янкі Купалы. Гэтая трагікамедыя (1922 г.) аб 1918-1920 гадах у Мінску, праз які праходзілі нямецкая, савецкая, польская і зноўку савецкая арміі, з’яўляецца першым гэтага тыпу мерапрыемствам тэлеканала „Белсат”. Яго рэжысёр — вядомы беларускі тэатральны рэжысёр Валерый Мазынскі. Працаваў ён калісьці ў віцебскім тэатры, а пасля (на пачатку 90-х гадоў) быў сустваральнікам Тэатра беларускай драматургіі. У апошнія гады — далікатна кажучы — за свае мастацкія ўяўленні не дапускаецца на афіцыйныя сцэны Беларусі. Звольнены з тэатра, працаваў пісьманосцам. Пастаноўкай у тэлебачанні фільма-спектакля заняўся Дарыюш Шада-Бажышкоўскі, выпускнік факультэта рэжысуры Пецярбургскага Інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі, цяпер працаўнік беластоцкага аддзела Польскага тэлебачання. У „Тутэйшых” здымаліся акцёры, з якімі супрацоўнічаў Валерый Мазынскі, а якія таксама маюць праблему „прабіцца на сцэну” ды не па прычыне мастацкіх талентаў... (М. Халадоўскі, „Тутэйшыя”ў Беластоку)