- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдатны рэжысёр Георгій Юнгвальд-Хількевіч дваццаць гадоў таму зрабіў бліскучую кінастужку па матывах твора „Адэскія апавяданні” не менш выдатнага пісьменніка Ісака Бабеля. Фільм паказвае Адэсу і яе жыхароў да рэвалюцыі 1917 года і пасля яе. А паколькі насельніцтва гэтага горада складалі пераважна яўрэі, якія выехалі з Гродна і Беластока, цікавасць да стужкі падвойная. У цэнтры ўвагі лёс адэскіх налётчыкаў ці, прасцей кажучы, рабаўнікоў. Беня Крык па мянушцы Кароль, Моня Артылерыст, Яблычка, рэальныя, дарэчы, асобы, іншыя персанажы досыць рамантызаваны аўтарамі. Бясспрэчна адно — нават у крымінальных налётчыкаў ёсць свой кодэкс гонару, нейкія паняткі, табу і стрыманні. Прынамсі, яны захоўваюць чалавечнасць і больш палохаюць, чым робяць, не пераступаюць пэўнай мяжы. Царская ўлада імкнецца з імі справіцца, але гэта ёй не ўдаецца. Ну а потым прыходзяць бальшавікі. Кантраст жыцця становіцца відавочным. Большых бандытаў, чым чэкісты — няма. Яны хапаюць і страляюць усіх запар, усіх — хто трапіць пад іх гарачую руку і халодны мозг. Прыкладам, прадпрымальнік, якога схапілі. Ён кажа: „Раней я рабіў дзверы, цяпер вочкі ў дзверы (заўважце якое змяншэнне бізнесу!), але калі савецкая ўлада супраць вочкаў у дзвярах, вы так і скажыце — і я не буду рабіць!” Яго, канешне, расстрэльваюць, пад маркай змагання з бандытызмам і сабатажам забіваюць іншых нявінных. А галоўны чэкіст горада Сіман фанатычна цвердзіць адно (...) (У. Хільмановіч, Гідра бальшавізму)