- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Зараз пасля выхаду буду заклікаць польскія ўлады і буду да гэтага намаўляць уцекачоў з Беларусі, каб прыгледзеліся дамове паміж Польшчай і Беларуссю аб юрыдычнай дапамозе ад 1994 г. і яе рэнегацыявалі, — сказаў „Ніве” няпоўныя два тыдні да выхаду з беластоцкага следчага ізалятара часова арыштаваны беларускі ўцякач Ануфрый Рамановіч. Гэты 65-гадовы былы функцыянер КДБ хадайнічае аб палітычным прытулку ў Польшчы, значыць, за атрыманне статуса ўцекача. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі Рамановіч уключыўся ў дзейнасць у карысць апазіцыі. У 2001 годзе працаваў у выбарчым штабе апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Сямёна Домаша. У 2006 годзе адказваў за арганізаванне пікет і друк матэрыялаў у выбарчым штабе Аляксандра Мілінкевіча, цяперашняга старшыні Грамадзянскага руху „За Свабоду”. Тры дні да канстытуцыйнага рэферэндуму быў арыштаваны. Адначасова з палітычнай дзейнасцю займаўся ён у Віцебску бізнесам у мэблевай галіне. Больш дакладна аб яго дзейнасці пісалі мы ў „Ніве” н-р 9 ад 2 сакавіка. Так выпадкова склалася, што зараз пасля нашага артыкула беластоцкі Акруговы суд выдаў пастанову аб часовым арыштаванні А. Рамановіча на 40 дзён. У абгрунтаванні Суд звярнуў увагу на тое, што гэтае рашэнне было такім, паколькі Ануфрый Рамановіч „jest poszukiwany przez organa ścigania Republiki Białoruś”. Беларускае правасуддзе, без прадстаўлення польскаму боку якіх-небудзь доказных матэрыялаў, абвінавачвае яго ў... (М. Халадоўскі, Палітвязень?, фрагмэнт)