be
pdf

Ніва 2008/19 (2713)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Як кожны год, у дзень 3 мая, у Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве ладзяцца сустрэчы з заслужанымі дзеячамі краіны. У гэты дзень з 1921 года прысвойваюцца ім высокія дзяржаўныя ордэны. На гэты раз у ліку 46-ці ардэнаносцаў апынуліся беларусы: галоўны рэдактар „Нівы” Яўген Вапа і старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак. Прэзідэнт Лех Качынскі ўзнагародзіў іх Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы. „Ніва” спытала ўзнагароджаных, як яны ўспрынялі гэтае прэстыжнае вылучэнне. Алег Латышонак: — Для мяне гэта нечаканасць. Я лічу, што шмат людзей больш чым я заслугоўваюць такой узнагароды. Людзей, якія ў падполлі змагаліся за незалежнасць Польшчы, прэзідэнт падзяліў на тры падполлі: першае — якое змагалася ў час другой сусветнай вайны, другое — пасляваеннае і трэцяе — якое дзейнічала ў 1980-х гадах. Прэзідэнт слушна заўважыў, што людзі першага падполля змагаліся са зброяй у руках. Яны рызыкавалі жыццём. А мы — тыя, хто змагаўся за дэмакратыю, усё ж такой вялікай рызыкі на сябе не прымалі. Лічу, што шмат палякаў у Беластоку заслугоўвае гэтай узнагароды. І таму ордэн успрымаю не як узнагароду для сябе, але для людзей, з якімі я дзейнічаў у дэмакратычным руху. Справа ў тым, што беларуская нацыянальная меншасць была адзінай, якая тады стварыла падпольныя структуры і арганізавана змагалася з рэжымам. Думаю, што якраз гэта паўплывала на факт, што я і Яўген Вапа былі ўшанаваны і наш накірунак быў (...) (Змяняць, значыць затрымаць беларускасць, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-05-11
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org