be
pdf

Ніва 2008/23 (2717)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У Гродна я закахаўся адразу як прыехаў у гэты горад першы раз. І вось ужо больш дваццаці гадоў лічу сябе гродзенцам. Гэты ўтульны і зялёны горад мог прывабіць кожнага веліччу сваіх гістарычных будынкаў, сваёй старадаўнасцю і гісторыяй, Нёманам і музеямі, шчырымі ўсмешкамі жыхароў. Сённяшнія гродзенцы гэта людзі, якія прыехалі з розных куткоў Беларусі. Але адкуль бы не прыязджалі сюды людзі, яны адразу станавіліся патрыётамі свайго горада. Так было заўсёды. Ды вось апошнім часам усё больш сустракаеш гродзенцаў, якія пачынаюць расчароўвацца ў сваім горадзе. Некаторыя нават не ведаюць чаму. Зразумела, што закаханых у старажытны і непаўторны воблік Гродна не магло, мякка кажучы, узрадаваць тое, што па гістарычнай частцы праехаўся бульдозер і наблізіў выгляд абласнога цэнтра Гродзенскай вобласці да выгляду іншых абласных цэнтраў. Не натхніла карэнных жыхароў і знішчэнне парку на Савецкай плошчы, без якога ўвогуле многія не ўяўляюць аблічча сваёй малой радзімы. Не цешыць і руйнаванне прыватных дамоў, якія вабілі вока зелянінай садоў. Але ўсё гэта хіба не галоўнае, бо ў Гродне за апошнія гады шмат чаго ўпарадкавана, шмат чаго зроблена з густам, што ацэньваюць станоўча як кожны жыхар, так і турысты. Дык у чым жа тады справа? Чаму гродзенцы пачынаюць расчароўвацца ў сваім горадзе? (В. Сазонаў, Любімы мой горад..., фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-06-08
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org