be
pdf

Ніва 2008/24 (2718)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Яшчэ гады два таму я злавіў сябе на думцы, што думаючы па-беларуску, пішучы на роднай мове, размаўляючы па-беларуску ў сям’і, са сваімі сваякамі, сябрамі і проста добрымі знаёмымі, мне не хочацца гаварыць па-беларуску з чужымі, незнаёмымі людзьмі. З цягам часу гэтае пачуццё ўзмацняецца. І, мяркую, не ў мяне аднаго. Чаму? Не, гэта зусім не комплекс непаўнацэннасці, які даводзілася пераадольваць многім з нас дваццаць гадоў таму, у сярэдзіне васьмідзесятых, калі прыйшла перабудова і рушыла нацыянальнае адраджэнне. Рэч не ў гэтым. Тым больш, што адмоўная рэакцыя навакольных на беларускую мову сустракаецца досыць рэдка. Раздражняе і стамляе сам факт рэакцыі, якую можна назваць неадэкватнай, бо кожная рэакцыя на мову тытульнай нацыі на яе зямлі з’яўляецца неадэкватнай. Наш абывацель, пачуўшы беларускую мову, зазвычай як мінімум усміхаецца. Што тоіць гэтая ўсмешка — ні то ціхую радасць, ні то прыхаваную іронію, ні то яшчэ што — не разбярэцца аніводны псіхолаг. Яшчэ часцяком незнаёмец асцярожна спярша спытае ў цябе: „А чаму вы размаўляеце па-беларуску? Напэўна, вы настаўнік беларускай мовы”. Далей ідуць тырады пра тое, што я, маўляў, таксама беларус і мову нашу паважаю, і хацеў бы, і мог бы але, але... Уся такая гутарка зводзіцца да трафарэтных пытанняў-адказаў. І калі дваццаць год таму гэтыя размовы былі сродкам асветніцтва, то зараз яны нікому непатрэбныя. Бо тыя людзі, што пытаюцца, даўно ўжо ўсё ведаюць і разумеюць. А іншыя (...) (У. Хільмановіч, Наша мова..., фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-06-15
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org