- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Збігнеў Клімовіч, дырэктар беластоцкай „чацвёркі”, як кожны год знайшоў час, каб разам з навучэнцамі беларускай мовы адсвяткаваць канец школьнага навучальнага года: — Ёсць такі дзень у школе, якога ўсе чакаем. Гэта дзень, калі падводзім вынікі ў навучанні, паказваем свае дасягненні. Навучэнцы беларускай мовы маюць вялікі ўклад у поспехі нашай школы. Лаўрэаты прадметнага, дэкламатарскага, тэатральнага конкурсаў, выдатна спрычыняюцца да павышэння ўзроўню навучання. Мы гэтым ганарымся і за гэта дзякуем вам усім, а асабліва настаўніцы Аліне Ваўранюк. Збігнеў Клімовіч падзякаваў таксама Барбары Пякарскай, старшыні аб’яднання „АББА”, за ангажаванасць не адно на ніве анімацыі культуры, але і ў працу ў карысць усёй школы. Сапраўды, размах і крэатыўнасць беластоцкага аб’яднання „АББА” проста неверагодныя ў нашай глыбінцы. Дастаткова зірнуць на дзеянні, якія адбываліся побач праграмнага навучання, якое ў сваю чаргу дало багаты плён у колькасці лаўрэатаў прадметнага конкурсу.... (Г. Кандрацюк, Поспехі ў навучанні мяняюць вобраз беларуса, фрагмэнт)