- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускаму літаратурнаму аб’яднанню „Белавежа” — паўстагоддзя. Устаноўчы сход пад кіраўніцтвам Георгія Валкавыцкага адбыўся ў рэдакцыі „Нівы” 8 чэрвеня 1958 года. З „магутнай грамадкі” з шаснаццаці асоб, натхнёных родным словам, юбілею дачакалася нямала, цяпер срэбнавалосых, сёння на чале з у той час маладзенькім Янкам Чыквіным. За той час сябры гурту ў сваіх творах разважалі перш за ўсё пра сябе і тоеснасць беларуса, пражываючага ў айчыне сваіх дзядоў, збіралі ўсіх апантаных родным словам. Пра спеласць літаратурнай групы, гуртуючай ад столькіх гадоў такіх разнародных аўтараў чатырох пакаленняў, найдаўжэй існуючай і плённа дзейнічаючай у краіне, можа сведчыць таксама кагорта даследчыкаў, якія займаюцца плёнам працы і таленту „белавежцаў” і тое, што развагі пра іх творчаць апынуліся ў праграмах літаратурных студыяў як у Польшчы, так і ў Беларусі. Сёння — 28 і 29 чэрвеня 2008 г., на міжнароднай навуковай канферэнцыі „Літаратура беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы” сабраліся яны — „старыя” і маладзейныя „белавежцы” і іх даследчыкі перш за ўсё з Беларусі. Як на юбілей варта — былі ўлады і госці, прамовы, віншаванні ды медалі за дзейнасць. Як другі на Падляшшы (пасля прафесара Анджэя Струмілы) найвышэйшым дзяржаўным залатым медалём заслужаным для культуры „Gloria Artis” быў узнагароджаны старшыня „Белавежы” паэт і прафесар Ян Чыквін. Сярэбраны медаль заслужаным для культуры „Gloria Artis”... (М. Лукша, „Белавежа”. Літаратура нашай зямлі, фрагмэнт)