be
pdf

Ніва 2008/28 (2722)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Першыя па за межамі Беларусі Цэнтры культуры РБ узніклі ў Варшаве і Беластоку. Іх заснаванню, у адпаведнасці з дамовай паміж РП і РБ ад 1995 г., спадарожнічалі мерапрыемствы, прымеркаваныя да афіцыйнага нацыянальнага свята Беларусі — Дня незалежнасці. Узнікненню беластоцкага Цэнтра культуры РБ спадарожнічаў канцэрт, сарганізаваны Пасольствам Беларусі і Генеральным консульствам РБ у Беластоку у г.зв. „Сподках” (Ваяводскі асяродак анімацыі культуры). — На маю думку, гэты культурны цэнтр будзе выконваць перш за ўсё асноўныя заданні: будзе прадстаўляць багацце беларускай культуры, развіваць добрыя і плённыя кантакты ў сферы культуры паміж Польшчай і Беларуссю, дапамагаць у культурным развіцці беларускай меншасці ў Польшчы, — запэўніваў пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка (на здымку другі злева). — Кантакты паміж абедзвюма краінамі, на маю думку, могуць правільна развівацца, калі абапіраюцца на культуру і гаспадарку. Дзякуючы ім можам будаваць добрую атмасферу і развіваць нашы стасункі. Гэты Цэнтр мае служыць менавіта пабудове добрай атмасферы паміж беларускім і польскім народамі. Шэфам Цэнтра культуры РБ стаў часова Тадэвуш Стружэцкі. Адчытаў ён ліст міністра культуры Беларусі Уладзіміра Матвейчука: „Адкрыццё гэтай установы ў Беластоку — невыпадковае. Гэта гістарычны факт. Гэта таксама заслуга беларусаў, пражываючых на гэтай цудоўнай зямлі”. Міністр Матвейчук падзякаваў беларусам у Польшчы за... (М. Халадоўскі, Першы такі Цэнтр, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-07-13
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org