- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вось чарговы Фестываль музыкі маладой Беларусі. Тысячы аматараў песні прыбылі ва ўрочышча Барык на ўскраіне Кнышынскай пучшы, што паміж Валіламі і Гарадком — у значнай частцы маладыя людзі ва ўзросце дзяцей тых, хто пачынаў „Басовішча”. Для „мастадонтаў”, якія ўсё ж лічаць сябе нестарымі і маладымі духам, гэта таксама нагода сустрэцца, пабачыць знаёмых. Не будзем тут успамінаць пра густы — аднаму даспадобы густы ды цяжкі рок, дзе са сцэны сярод ломату не разбярэшся слоў, іншаму хочацца пачуць моцны тэкст, не слабейшы ад музыкі, як у „Нейра Дзюбеля”, каму марыцца яшчэ раз паслухаць, як на першым фестывалі, барда ці падфолькавую „Грамаду”! Са сцэны прагучаць час ад часу словы былых гасцей фестывалю, якіх нават і няма ў жывых, хоць бы Анатоля Сыса. Адно вядома, ніхто сюды не прыехаў па папсу. З Беларусі едзе моладзь са сцягамі — знакам тых, хто змагаецца за сваё слова і свабоду праяўляння сябе. „Басовішча”, якое існуе незалежна ад клопатаў, гэта таксама знак, відны знак для тых, каму недаспадобы той сцяг, той малады бунт. — Поют какую-то х...ю! — чую ззаду, з лавачак пад сцэнай, у момант, калі на сцэне выступае спявак Змітро Вайцюшкевіч. Вайцюшкевіч, вядомы ў Польшчы, якраз вярнуўся з еўрапейскіх гастроляў і цешыцца сваімі ўражаннямі з барыкоўскай публікай: „Я кахаю Францыю!” Гэта ж і як „я кахаю Еўропу!”, свабоду, французскі шарм і лёгкасць, музыку, жанчын, вясну! Што хочаш!...(М. Лукша, Сцяг мой вольны сцяг мой смелы сцяг мой бел-чырвона-белы!, фрагмэнт)