be
pdf

Ніва 2008/31 (2725)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Сакрат Яновіч, які заўсёды здзіўляецца сам сабе, чарговы раз здзівіў удзельнікаў сваіх „Трыялогаў”. У гэты раз гаспадар Villa Sokrates запрасіў на старажытныя гарадзішчы і шляхі Падляшша. У цэнтры разважанняў апынулася наша зямля і яе значэнне ў Еўропе. Праўда, месца літаратурна-мастацкага семінара не памянялася. Як кожны год, у Лапічы прыехалі перакладчыкі, гісторыкі, літаратурныя крытыкі, мастакі з Берліна, Варшавы, Гродна, Будапешта, Венецыі, Мінска і пабывалі тут тры дні з 25 па 27 ліпення г.г. У першы дзень „Трыялогаў” ладзілася сапраўднае падарожжа ў Кнышынскую пушчу. Па дарозе ў вочы кінуўся ўказальнік „Шудзялава”. Балцкі назоў мясціны мясцовыя краязнаўцы выводзяць ад племя яцвягаў-судавянаў, якое прыйшло сюды з поўначы. Зараз у вёсцы імя вымерлага племя прыняла футбольная каманда „Sudovia”. Сам Яновіч, як ніхто ў нас, зведаў балцкія сцежкі. Раней, каб наткнуцца на іх след, літаратар звандраваў Сувальшчыну. — А нядаўна чуў я ад нашага лесніка, што і тут знайшлі яцвяжскае гарадзішча, — дадае аўтар „Скроўбы”. — І каб яшчэ нехта палічыў усе тыя балцкія тапанімы і неславянскія словы пад Крынкамі. — Зварот у бок курганоў можна назваць новай ідэяй павароту, — кажа Януш Корбэль — чалавек духу, публіцыст, эколаг і сацыёлаг з Белавежы. Мы як цывілізацыя Homo sapiens апынуліся секунду перад канчынай. Сённяшніх людзей мы можам падзяліць на дзве плыні. Адны з іх бягуць разам з цывілізацыяй і не могуць ужо... (Новая ідэя павароту, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-08-03
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org