be
pdf

Ніва 2008/32 (2726)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Праект закона вырывае падзеі з 1938 года з гістарычнага кантэксту. Я адчуваю, што перад названнем гэтых здарэнняў „ганебнымі”, як паведамляе тэкст закона, мы павінны пра гэтую тэму ведаць больш, — так гаварыў хвіліну да парламенцкіх канікул, у час пасяджэння сеймавай камісіі культуры дэпутат ГП Аркадыюш Рыбіцкі. Гэтым самым папрасіў атдэрмінаваць працы над законам асуджаючым разбурэнне цэркваў на Холмшчыне і Паўднёвым Падляшшы. Так і стала. Аўтарам праекта гэтага закона з’яўляецца падляшскі дэпутат ад Лявіцы і дэмакратаў Яўген Чыквін. У праекце чытаем: „Ініцыятары і выканаўцы гэтай ганебнай і нязгоднай з польскай традыцыяй акцыі былі перакананы, што дзейнічаюць у імя польскай дзяржаўнай рацыі, што такім чынам узмацняюць польскасць, мацуюць дзяржаўнасць”. І далей: „Падзеі сямідзесяцігадовай даўнасць становяць адну з цёмных картаў гісторыі Польшчы. Усе жыхары нават не маюць свядомасці, што такія здарэнні адбыліся, затое для часткі грамадзян праваслаўнага веравызнання гэтыя падзеі з’яўляюцца нявылечнай траўмай.”. Паміж маем і ліпенем 1938 года на абшары цяперашняга Люблінскага ваяводства ўзлады загадалі ліквідацыю 121 праваслаўных храмаў (іншыя крыніцы падаюць, што 146). На думку дэпутата Чыквіна, так вырашаючы дзяржаўныя чыноўнікі „кіруючыся нацыяналізмам даводзілі да пакут сваіх суседзяў толькі таму, што прыналежаць яны да іншага Касцёла”... (М. Халадоўскі, Што з гэтай белай плямай?, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-08-11
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org