- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
9 жніўня, у першы дзень свята Супрасльскай іконы Багародзіцы, у дзядзінцы Супрасльскай лаўры, была адкрыта выстаўка, прысвечаная князю Канстанціну Васілю Астрожскаму, а ў чарговы дзень свята, 10 жніўня, была ўстаноўлена — выкананая ў беларускіх майстэрнях — мемарыяльная дошка яму. У панядзелак, 11 жніўня, адбылася навуковая канферэнцыя, прысвечаная дасягненням князя — пра яе будзе адмысловы матэрыял. А вось пра выстаўку, якая на сарака карцінах паказвае род Астрожскіх і сёлетняе яго ўшанаванне ў Беларусі, папрасіў я расказаць яе галоўнага арганізатара ды — у шырокім кантэксце — пачынальніка многіх іншых асветных мерапрыемстваў, старшыню Фонда імя Канстанціна Астрожскага Анну Радзюкевіч: — Наш фонд мае сваім патронам князя Астрожскага, сёлета мінае 400-я гадавіна ягонай смерці, а гэта нагода для папулярызацыі ведаў пра яго. Не ўсе ж чытаюць кнігі, некаторыя адно тэлевізары аглядаюць. А мне думалася больш спапулярызаваць веды пра яго і з таго вывад, каб запрэзентаваць іх у форме выстаўкі. Я ўжо многа разоў была на Беларусі, шмат разоў у Астрогу, а там менавіта захавалася найбольш слядоў з жыцця князёў Астрожскіх, тады не было мне так складана зрабіць такую выстаўку. Ну, вядома, фотаздымкаў у мяне назбіраліся сотні, але ж трэба было выбраць такія, якія распавядалі б пра род Астрожскіх, а прадставіць гэта на сарака фотаздымках не так проста. І найбольшы націск трэба было паставіць на прэзентацыю менавіта ... (А. Вярбіцкі, Князю Канстанціну)